Белоруссия Беларусь Белоруссия
/ charter97.org

Ціханоўская адцэнзуравала знакамітую цытату Каліноўскага

Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай з нагоды 160-й гадавіны пачатку паўстання 1863—1864 гадоўЯна згадала Кастуся Каліноўскага і яго словы.«Каліноўскі, які кіраваў паўстаннем на тэрыторыі Беларусі, ёміста сфармуляваў нацыянальную ідэю Беларусі: толькі тады, народзе, зажывеш шчасліва, калі над табой не будзе чужой улады».У арыгінале цытата Каліноўскага цытата гучала так: «Бо я табе з-пад шeбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе».Пасля таго, як у сацсетках пачалі крытыкаваць Ціханоўскую, яна (патлумачылаhttps://t.me/tsikhanouskaya/3065, чаму адцэнзуравала знакамітую цытату:«Сябры, я ведаю, што змененыя словы Каліноўскага ў маім выступе выклікалі абурэнне.

У арыгінале цытата гучыць так: «Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжэ не будзе».

Я прызнаю, што менавіта так павінны цытавацца яго словы.Гэтае пасланне Каліноўскага актуальнае і сёння: беларусы тады зажывуць шчасліва, калі над імі не будзе чужой акупацыйнай улады.

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA