Белоруссия политика сенат Беларусь Белоруссия
/ charter97.org

Ціханоўская здзейснiла чацвёрты вiзiт у Парыж

Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўнікамі парламенту — Сенату Жэрарам Ляршэ і Нацыянальнай Асамблеі Яэль Браўн-Півэ, а таксама з кіраўніцай МЗС Францыі Катрын Каляна і шэрагам ключавых міністраў і дэпутатаў, паведамляе «Радыё Свабода».Як адзначыў старэйшы дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка, «яна сустрэлася з людзьмі, якія вызначаюць палітыку Францыі, якія задаюць прыярытэты.

Сустрэчы адбыліся пасля выбараў, цяпер фармуюцца камітэты, і вельмі важна, што будзе створаная група па сувязях з Беларуссю».Паводле Вячоркі, „упершыню ў гісторыю незалежнай Беларусі ў французскім парламенце будзе група па супрацы з беларускай дэмакратычнай супольнасцю».

Таксама дасягнутая дамоўленасць, што Жэрар Ляршэ пашукае магчымасць даць статус беларускім дэмсілам ў ПАРЭ. Гэта быў чацвёрты візіт Ціханоўскай у Парыж.Раней Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Францыі Элізабэт Борн..

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA