Белоруссия Беларусь Белоруссия
/ charter97.org

Ціханоўская звярнулася да народа Украіны і прэзідэнта Зяленскага

Святлана Ціханоўская запісала відэазварот да народа Украіны і прэзідэнта Зяленскага. Зварот — па-беларуску і з канкрэтным пасланнем, што ўдзел беларусаў у вайне супраць украінцаў — воля не беларускага народа, а рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе «Наша Нiва».«Мы захапляемся вамі, дарагія ўкраінцы і спадар прэзідэнт.

Вашыя дзеянні — гэта ўзор адзінства кіраўніцтва дзяржавы і ўсёй нацыі. Мы ж, беларусы — супраць рэжыму, які ўжо здаў частку суверэнітэту нашай краіны, каб стаць часткай агрэсіі да вашай краіны.У атмасферы страху дзясяткі тысяч беларусаў выйшлі на вуліцы з пратэстам пасля татальнай зачысткі грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя.

900 чалавек было затрымана за два дні. Усе яны разумелі, на што ідуць.У Беларусі пачаўся Антываенны Рух.• Людзі ўнутры краіны выводзяць са строю шляхі падыходу ваеннай тэхнікі.• Беларусы замежжа збіраюцца да вас на фронт, дапамагаюць бежанцам і займаюцца пастаўкамі экіпіроўкі і медыкаментаў.• Беларусы Украіны ідуць у валанцёры, дапамагаюць тэрытарыяльнай абароне.• Беларускія маці пераконваюць вайскоўцаў не ісці на вайну — і ў іх пачынае атрымлівацца.• Беларусы фармуюць нацыянальны корпус з добраахвотнікаў і вайскоўцаў, якія адмовіліся выконваць злачынныя загады Лукашэнкі.

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA