Белоруссия самит школы Беларусь Белоруссия
/ charter97.org

Ціханоўская выступіла перад Сэнатам Польшчы з нагоды юбілею пачатку паўстаньня Каліноўскага

Сьвятлана Ціханоўская і прадстаўнікі Кабінэту 8 лютага ўзялі ўдзел у слуханьнях Сэнату Польшчы.Падчас выступу Ціханоўская заклікала Сэнат Польшчы прыняць рэзалюцыю ў абарону беларускай незалежнасьці і ўзмацняць ціск на рэжым, паведамляе «Радыё Свабода».«Сёньня гэтае пытаньне стаіць як ніколі востра.

На нашай тэрыторыі знаходзіцца больш за 10 тысяч расейскіх салдат. Расейскія войскі павінны быць выведзеныя ня толькі з Украіны, але і зь Беларусі.

Усе дамовы і рашэньні, якія прымае рэжым Лукашэнкі, павінны быць прызнаныя незаконнымі, а сам Лукашэнка павінен апынуцца перад трыбуналам», — сказала яна.Ціханоўская заклікала падтрымаць рэпрэсаваных беларусаў і ўзмацняць фінансавы і палітычны ціск на рэжым, прымяніць унівэрсальную юрысдыкцыю супраць прадстаўнікоў беларускіх уладаў:«Польшча можа адкрываць справы супраць сілавікоў і саўдзельнікаў Лукашэнкі ўжо цяпер, але для гэтага неабходна палітычная воля».Таксама палітык выказала спадзяваньне, што па выніках выбараў у Сэнаце адновіцца праца групы «За дэмакратычную Беларусь» у новым складзе, і прапанавала стварыць праграму стажыровак для маладых беларусаў у верхняй палаце польскага парлямэнту.Ціханоўская заклікала «захоўваць пасьлядоўнасьць і рашучасьць» і дапамагаць у «пабудове свабоднай Беларусі»:«Наша першачарговая задача — вярнуць Беларусі суб’ектнасьць.

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA