Белоруссия музыка культура самит Беларусь Белоруссия
/ charter97.org

Уладзімір Пугач стаў выдаўцом аўдыёкніг на беларускай мове

Уладзімір Пугач. Сярод першых дасяжных для бясплатнага праслухоўвання кніг «Кароткая гісторыя Беларусі» Вацлава Ластоўскага.«Выдавецтва аўдыёкніг Litaralna – каманда энтузіястаў, аб’яднаных важнай мэтай – захаваннем і папулярызацыяй беларускай моўнай спадчыны: літаратуры, перыёдыкі, значных помнікаў беларускай думкі.

Галоўная задача інстытуцыі – захаваць і перадаць важныя ўзоры беларускай культуры ў фармаце, зразумелым і даступным маладому пакаленню», – так кажуць пра сябе і сваю місію стваральнікі праекта.Першыя тры кнігі ўжо можна бясплатна паслухаць на сайце выдавецтва – www.litaralna.com.

Гэта «Кароткая гісторыя Беларусі» Вацлава Ластоўскага (1910), «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча (1921), «Аповесць з майго часу, альбо лiтоўскiя прыгоды» Ігнація Янкоўскага (1854).

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA