культура закон
/ udf.by

Старшыня Рады БНР — беларусам: «Не здавайцеся, ня трацьце веры і надзеі»

Івонка Сурвіла Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла зьвярнулася з навагоднім прывітаньнем. — Усе мы прыпамінаем часы, калі сапраўды можна было зычыць усім вакол нас вясёлых сьвятаў, — цытуе Івонку Сурвілу Радыё Свабода. — З Новым годам, з новым шчасьцем!

Нават у цяжкія часы было мейсца ў сэрцах нашых для надзеі і для веры ў лепшую будучыню. У гэтым годзе ніяк не выпадае жадаць сябрам, каб іхныя сьвяты былі вясёлымі.

Ці дазволена весяліцца, калі гэтулькі найлепшых сыноў і дачок нашага краю за кратамі, несумленныя так званыя «судзьдзі» асуджаюць іх на тэрміны зьняволеньня, якія даюць забойцам.

Читать на udf.by
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA