образование наука новости гродно
/ grodnonews.by

Пішыце па-беларуску. Усеагульную дыктоўку на роднай мове напішуць на Гродзеншчыне 19 лютага

Цікавы праект да Міжнароднага дня роднай мовы ў Год народнага адзінства стартуе на Гродзеншчыне. Усім жадаючым прапануюць разам напісаць дыктоўку па-беларуску.

Зрабіць гэта можна будзе ў  школах, ВНУ, бібліятэках, грамадскіх аб'яднаннях. Далучыцца да праекта можна з 19 па 22 лютага. Дыктоўку будуць пісаць і актывісты БРСМ. – Наша мэта – павысіць імкненне да вывучэння роднай мовы.

Выхаванне грамадзянскай самаідэнтыфікацыі, прыналежнасці да свайго народа – тое, што неабходна культываваць у падрастаючага пакалення, – адзначыла першы сакратар Гродзенскага АК ГА «БРСМ» Ганна Сарасек.

Читать на grodnonews.by
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA