Белоруссия Беларусь Белоруссия
/ charter97.org

Палова беларусаў, якія ратаваліся ад рэпрэсіяў у Польшчы, не зьбіраецца вяртацца

«Радыё Свабода».Польскі Цэнтар дыялёгу імя Юльюша Мерашэўскага падрыхтаваў справаздачу з дасьледаваньня грамадзкай думкі на тэму «Беларуская эміграцыя ў Польшчы — меркаваньні, стаўленьне, дылемы».Апыталі 1299 грамадзян Беларусі, якія зараз жывуць на тэрыторыі Польшчы, 54% зь іх былыя жыхары Менску.

Маладыя людзі ад 25 да 44 гадоў складаюць 75% апытаных.Амаль палова апытаных жыве ў Варшаве і на Памор’і. Пасьля 2020 году ў Польшчу прыехалі 87% рэспандэнтаў.«Гэтая справаздача дае ўяўленьне пра сёньняшні стан грамадзкай сьвядомасьці ў польска-беларускай праблематыцы, зафіксаваны ў драматычны час для Беларусі і цяжкі для Польшчы.

Прыток беларусаў, які расьце з жніўня 2020 году і ўзмацняецца з ростам рэпрэсіўнасьці рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, ёсьць ня менш важным складнікам новага сацыяльнага ляндшафту, які ствараецца ў Польшчы ў сувязі з падзеямі на ўсход ад польскіх межаў», — гаворыцца ў прэамбуле справаздачы.Як вынікае з дасьледаваньня, асноўнай прычынай выезду з краіны для большасьці беларусаў, якія цяпер у Польшчы, быў страх перад рэпрэсіямі ў Беларусі (86%).Вельмі пазытыўна ці хутчэй пазытыўна ацэньваюць сваё жыхарства ў Польшчы 90% апытаных беларусаў.

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA