Тадэвуш Кандрусевіч, Старшыня Камісіі агульнага душпастырства пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, кіруе вернікам слова на Божае Нараджэнне 2023 года:«Нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца,якім ёсць Хрыстус Пан» (Лк 2, 11).Дарагія браты і сёстры!Гэтымі словамі Евангелля сардэчна вітаю вас і віншую са святам Нараджння Хрыстова!Святкуючы Божае Нараджэнне, звяртаемся да Усемагутнага Бога, каб добра знаёмыя нам словы Святога Пісання, калядкі і звычаі гэтага свята вагнём Божай ласкі распалілі ў нашых сэрцах новае пачуццё здзіўлення і ўдзячнасці за дар Эмануэля — Бога з намі.Святы Ян Павел ІІ, 45-годдзе абрання якога Папам мы нядаўна адзначалі, у сваёй першай энцыкілы «Адкупіцель чалавека» піша, што дзякуючы таямніцы Уцелаўлення Бог увайшоў у гісторыю чалавецтва (пар.
RH 1).Бэтлеемскія яслі прадстаўляюць нам Езуса, як бездапаможнае немаўлятка, якое ляжыць у яслях для кармлення хатніх жывёлаў.
Гэта праўда. Але праўдай ёсць і тое, што Бог, які ў Езусе Хрысце прыйшоў у гэты свет з чалавечым сэрцам і тварам, быў раней за ўсё, і ўсё трывае ў Ім, як кажа святы апостал Павел (пар.
Читать на charter97.org