Алесь Шатэрнік, які цяпер жыве ў ЗША, працуе над кнігай успамінаў, частка якіх прысвечаная жыццю ў пасляваенным Менску. «Радые Рацыя» прадстаўляе вашай увазе фрагменты ўспамінаў Алеся Шатэрніка, якія друкуюцца ўпершыню.Вуліца Рэвалюцыйная ў Менску Пачну ўспамін пра Менск з гэтых мясцін.
Вярнуліся ў Менск мы ў 1945 годзе. Была ноч. Нашае сямейства сядзела на мяхах, якія маці забрала з Расеі, дзе мы перасядзелі акупацыю.
Сустракаў нас на Менскім вакзале мамін старэйшы брат, дзядзька Іван, Іван Адамавіч Юдзіцкі. Рослы чалавек, вышэй за метр восемдзесят.
Читать на charter97.org