Белоруссия Варшава закон общество царь Беларусь Белоруссия Варшава
/ charter97.org

«Якім судом яны судзілі, такім і іх асудзяць»

Charter97.org з Маладзечна.Лукашысцкая пракуратура прызнала экстрэмісцкімі два вершы 19-га стагоддзя, якія прыпісваюцца Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу – «Плынуць вятры» і «Гутарка старога дзеда».

У творах крытыкуецца расейскі царызм за рэпрэсіўную палітыку ў дачыненні да палякаў і беларусаў.«Гутарка старога дзеда», як я памятаю, згадвалася ў падручніку беларускай літаратуры яшчэ савецкага часу.

А ў праграме мы праходзілі славутую камедыю «Пінская шляхта» – гэта ўсцяж пародыя на тагачасны суд. Ну дык чым не нагода забараніць (за непавагу да судовых органаў)?У школьнай праграме таксама вывучалі творчасць Алаізы Пашкевіч, у тым ліку верш «Хрэст на свабоду», у якім такія радкі:З той пары Масква, Варшава,Рыга, Вільня, Бак, Лібава,Беларусь, Літва, РасеяГоняць вон цара зладзея!Народ чуе голас з неба,Што больш цара не патрэба!Ну дык гэта ж заклік да скасавання існага дзяржаўнага ладу!Альбо «Мужык» Якуба Коласа з школьнае чытанкі:Я — мужык, а гонар маю,Гнуся, але да пары.Я маўчу, маўчу, трываю,Але скора загукаю:«Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!»Відавочна, што Канстанцін Міцкевіч заклікае да ўзброенага паўстання!Або прыгадаем Купалаву «Маю веру»:Не веру купленым прарокам,Што з казальніц за грошы лгуцьІ сочаць прагавітым вокам,Скуль больш чырвонцаў ім нясуць.Гэта ж патыхае дыскрэдытацыяй РПЦ, можна кваліфікаваць як «распальванне рэлігійнай варожасці».І Максім Багдановіч дарма хаваецца за маскай лірыка.

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA