Белоруссия закон Беларусь Белоруссия
/ charter97.org

Пракурор патрабуе 1,5 года турмы журналісту Алегу Грузьдзіловічу

Алега Грузьдзіловіча абвінавачваюць па трох эпізодах удзелу ў нібыта масавых беспарадках падчас пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў 2020 году і гвалту, перадае «Радыё Свабода».Суд Савецкага раёну Менску 2 сакавіка пачаў разгляд справы былога журналіста Радыё Свабода Алега Грузьдзіловіча.У спрэчках пракурор запатрабаваў прызнаць Алега вінаватым і пакараць яго на 1,5 года зьняволеньня ў калёгіі агульнага рэжыму.

Вырак чакаецца 3 лютага а 12.00.Заля была паўпустая, але ахова не пусьціла шэраг сваякоў і сяброў Алега, сваякоў іншых палітвязьняў.Дапусьцілі на суд толькі жонку Алега Мар’яну і журналістку расейскага агенцтва «Спутник».У судзе жонцы забаранілі здымаць, размаўляць з Алегам, нават абмяняцца жэстамі, пасадзілі яе далёка ад шкляной кабінкі для падсудных.

Затое дазволілі здымаць журналістцы «Спутника».«Я далёка сядзела, кепска бачыла Алега. Калі я памахала Алегу, то міліцыянт адразу забараніў нам абменьвацца жэстамі, не дазволіў мне сказаць яму і слова», — расказала Свабодзе Мар’яна ў перапынку суду.Пацярпелым бокам у справе выступіў «Менсктранс», які заявіў, што Алег нібыта нанёс шкоду ім у трох эпізодах: акцыямі 16 жніўня, 11 і 18 кастрычніка 2020 году, бо ў Менску быў спынены рух.Прадстаўніца «Менсктрансу» ацаніла страты ад гэтага ў 56 тысяч беларускіх рублёў.Алег дапыталі аб кожным эпізодзе, пракурор задаваў шмат пытаньняў, дзе ён быў і што рабіў у гэтыя даты, Алег адказаў, што 16 жніўня меў акрэдытацыю МЗС Беларусі ў якасьці карэспандэнта Радыё Свабода і быў у камізэльцы з надпісам «Прэса», а 11 і 18 кастрычніка працаваў як пазаштатны журналіст «Народнай волі», выконваў сваю працу.Сьведкам выступіў на працэсе рэдактар «Народнай волі» Ёсіф Сярэдзіч, які расказаў суду, што Алег выконваў рэдакцыйнае заданьне,.

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA