Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь абвяшчаюць конкурс творчых работ «Краіна талентаў», прымеркаваны да Года гістарычнай памяці. Мэтай конкурсу з’яўляецца патрыятычнае выхаванне школьнікаў на аснове вывучэння гісторыі і літаратурных традыцый, фарміраванне аб’ектыўных адносін падрастаючага пакалення да гістарычнага мінулага Беларусі, развіццё цікавасці да айчыннай мастацкай літаратуры, беларускіх друкаваных выданняў (кніг і часопісаў), далучэнне да інтэлектуальнай і літаратурнай творчасці, адраджэнне традыцый сямейнага чытання. Задачы конкурсу: · умацаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа; · пошук і падтрымка юных талентаў у краіне; · папулярызацыя дзіцячай творчасці; · павышэнне цікавасці да айчыннай літаратуры; · фарміраванне аб’ектыўных адносін да гістарычнага мінулага краіны; · прыцягненне чытачоў да беларускіх выданняў; · патрыятычнае выхаванне навучэнцаў; · захаванне гістарычнай і культурнай спадчыны беларускага народа.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ад 8 да 14 гадоў. Прымаюцца творчыя работы, напісаныя ў празаічных жанрах: аповед, казка, эсэ, нарыс і інш. — на рускай і беларускай мовах — у наступных намінацыях: «Мая Радзіма — Беларусь» / «Моя Родина — Беларусь»; «Захапляльныя вандроўкі» / «Захватывающие путешествия»; «Сучасныя казкі» / «Современные сказки»; «Па старонках айчыннай гісторыі» / «По страницам отечественной истории»; «Мая малая радзіма» / «Моя малая родина»; «Фантастычная будучыня» / «Фантастическое будущее»; «Сямейныя традыцыі» / «Семейные
Читать на newsgomel.by