Белоруссия самит мозг Дом и интерьер Белоруссия
/ charter97.org

«Лукашенка памёр і ўсе на вуліцы пілі шампанскае»

«Радыё Свабода» даведаліся, што сьніцца беларусам на волі, у турме, у эміграцыі. Псыхоляг расказала, што значыць такі спосаб перажываньня рэальнасьці.«Уварваліся іншаплянэтнікі ў міліцэйскай форме»Беларуска Вольга (рэдакцыя не раскрывае поўных імёнаў суразмоўцаў зь меркаваньняў іх бясьпекі), якая знаходзіцца ў Беларусі, мела шмат дачыненьняў зь людзьмі, якія пацярпелі пасьля катаваньняў за апошнія паўтара года, бачыла фізычныя і псыхалягічныя траўмы.

Яе саму таксама ненадоўга затрымлівалі. Жанчыне паставілі дыягназ «трывожны разлад», яна п’е антыдэпрэсанты.Вольга расказвае, што ёй пастаянна сьніцца Апакаліпсіс з зомбі і людзьмі, або ўварваньне іншаплянэтнікаў у вайсковай або міліцэйскай форме.

Сны зь дзяцінства ў яе яркія і дэталёвыя.«Адчуваньне, быццам гэта людзі зь іншых плянэт. Я зразумела, што мне вельмі цяжка прыняць, што тут побач так шмат агрэсіўных людзей, без маралі, бяз прынцыпаў», — расказвае Вольга.Яна мяркуе, што такі сюжэт таксама зьвязаны з агульнай трывожнай абстаноўкай у Беларусі і адсутнасьцю лёгікі ў затрыманьнях, у тым, да каго наступнага прыйдуць.Яна бачыла адзін падрабязны сон, калі падчас Апакаліпсісу змагалася з «касманаўтамі» і «аліўкамі» (так у народзе называлі байцоў розных сілавых структураў).«Я ўвайшла ў складзкое памяшканьне, каб падрыхтавацца да доўгай дарогі.

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA