/ charter97.org

Дэпутатка Бундэстагу дапусьціла санкцыі супраць Беларусі і адмену візавага пагадненьня

Маргарэт Баўзэ пракамэнтавала для DW сытуацыю ў Беларусі перад выбарамі прэзыдэнта і запатрабавала неадкладнага вызваленьня палітвязьняў, паведамляе «Радыё Свабода».З 1 ліпеня Нямеччына на паўгоду ўзначаліла Раду Эўрапейскага зьвязу.

Баўзэ заявіла ў інтэрвію «Нямецкай хвалі», што галоўнае, чаго дамагаецца Нямеччына і Эўразьвяз — свабодныя і сумленныя выбары, вызваленьне палітвязьняў, і допуск незалежных назіральнікаў ад АБСЭ.«Калі ўсе гэтыя патрабаваньні ня будуць выкананыя, трэба будзе задумацца аб адмене візавага пагадненьня, а таксама, верагодна, і аб увядзеньні санкцый».Яна выказала думку, што масавае непрызнаньне подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў зьяўляецца мэханізмам з боку Лукашэнкі, накіраваным на тое, каб выбары не прайшлі.

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA