Белоруссия Минск закон политика Дом и интерьер Белоруссия Минск
/ udf.by

Дэпутат Варанецкі супраць забароны бел-чырвона-белага сцяга: Недапушчальна таптацца па сваім мінулым

Валерий Воронецкий. Фото: Минск-новости Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі пракаментаваў Нашай Нiве прапанову Генеральнай пракуратуры наконт ўключэнні нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга ў спіс «экстрэмісцкіх». — Такія рэчы патрабуюць навуковай ацэнкі і, перш за ўсё, з боку гісторыкаў.

Гэта той выпадак, калі спяшацца нам ні ў якім разе нельга. Трэба мець на ўвазе, што бел-чырвона-белы сцяг з'яўляўся першым дзяржаўным сцягам нашай адроджанай беларускай дзяржавы.

Пад ім яна рабіла першыя крокі па ўмацаванні свайго нацыянальнага суверэнітэту і незалежнасці. Пад ім прымаў прысягу першы прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.

Читать на udf.by
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA