Россия Белоруссия Беларусь Россия Белоруссия
/ charter97.org

Беларусы ЗША: Беларусь павінна вярнуцца ў Эўропу

Charter97.org публiкуе тэкст звароту:— Мы, прадстаўнікі беларускай дыяспары ў ЗША, прызнаючы наяўнасьць акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі Беларусі й ўсьведамляючы адказнасьць за катастрафічныя наступствы расейскай ваеннай агрэсыі ва Ўкраіне, зьвяртаемся да суродзічаў, якія засталіся на радзіме.Прымаючы да ўвагі той факт, што на сёньняшні момант Расейская Фэдэрацыя дэ юрэ й дэ факта з’яўляецца дзяржавай-тэрарыстам і нясе пагрозу ня толькі сваім бліжэйшым суседзям, але й ўсяму цывілізаванаму сьвету, мы абсалютна перакананыя ў тым, што беларускія грамадзяне не павінныя заставацца ў баку ад таго, што адбываецца, і мусяць любымі дасяжнымі сродкамі дамагацца наступнага:— тэрміновага й неадкладнага вываду расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі;— скасаваньня дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ), якая дазваляе Расеі выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі для ваеннай агрэсыі;— ануляваньня незаконнай дамовы аб стварэньні так званай Саюзнай дзяржавы з Расейскай Фэдэрацыяй;— выйсьця з Мытнага зьвязу й іншых хаўрусаў, створаных нелегітымнай уладай з мэтай паступовага паглынаньня нашай краіны ўсходнім суседам;— увядзеньня пашпартнага кантролю на мяжы з РФ.Беларусь павінна вярнуцца ў Эўропу, а не заставацца ў ганебных хаўрусах з дзяржавай-агрэсарам!

Гэта будзе магчымым пасьля вырашэньня першачарговай задачы — ліквідацыі антыбеларускага па сваёй сутнасьці рэжыму Лукашэнкі.

І за гэта неабходна штодзённа змагацца.Жыве Беларусь!2 красавіка 2022 годаАд імя Беларускага Нацыянальнага сакратарыяту (БНС) — Зянон Пазьняк;Ад імя Беларуска-Амэрыканскага згуртаваньня "ПАГОНЯ" — Віталь Зайка;Ад імя Беларускай Асьветніцкай Лігі Амэрыкі (BELA) — Ірына Хадарэнка;Ад імя Беларуска-Амэрыканскай Асацыяцыі "BAZA" — Натальля Федарэнка;Ад імя Беларускага Інстытута.

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA