Белоруссия культура роды Беларусь Белоруссия
/ newsgomel.by

21 студзеня адбудзецца адкрыццё выставы-прэзентацыі «Жывая спадчына Гомельшчыны»

Да Года народнай творчасці і культурнай спадчыны ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Года гістарычнай памяці ў Рэспубліцы Беларусь установа «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» прапануе знаёмства з нематэрыяльнымі культурнымі каштоўнасцямі Гомельскай вобласці, якія маюць статус нацыянальнай і сусветнай культурнай спадчыны.  Гэта 13 нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Сярод іх каляндарныя абрады, сакральныя традыцыі, спеўныя стылі, традыцыі рамёстваў і промыслаў. З іх у спісах нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА – вясновы абрад «Юраўскі карагод» вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці (у Спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая патрабуе тэрміновай аховы) і культура бортніцтва Беларусі і Польшчы (у Рэпрэзентатыўным спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва).

Яшчэ 3 праяўленні рыхтуюцца на ўключэнне ў гэтыя спісы. З нематэрыяльнымі каштоўнасцямі можна пазнаёміцца праз іх матэрыяльныя праявы – з дапамогай устаноў культуры вобласці ў экспазіцыі прадстаўлены абрадавая атрыбутыка, прадметы побыту, традыцыйныя касцюмы, тэматычныя друкаваныя выданні.

Читать на newsgomel.by
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA