Белоруссия Здоровье и красота курс Дом и интерьер Белоруссия
/ charter97.org

Жонка Андрэя Кузнечыка: Я сказала дзецям - тату забралі злыя дзядзі, ён зараз у турме

Андрэй Кузнечык, супраць якога ўзбудзілі крымінальную справу, разумеў, што яго могуць затрымаць, але зрабіў выбар застацца ў Беларусі.

Ягоная жонка Алеся Рак распавядае «Салідарнасці» гісторыю іх сям’і.Андрэй Кузнечык з 25 лістапада знаходзіцца ў зняволенні, ён адбыў два адміністрацыйныя арышты, а 23 снежня стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу.Дзеці Андрэя і Алесі — васьмігадовая Яніна і двухгадовы Мацвей — былі сведкамі затрымання таты.— Яго забралі на вачох у дзяцей, — распавядае Алеся. — Дачка ведае, дзе тата.

Мацвей пакуль не разумее. Я сказала дзецям: тату забралі злыя дзядзі, ён зараз у турме. Нядаўна праязджалі міма «Валадаркі», паказала дачцэ: тата тут, можаш памахаць яму рукой, праз сцены паслаць яму промні.

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA