Полымя".— Сёння Беларускі саюз жанчын пачынае свой новы праект “Дзявочы вянок Міра”, які будзе акумуляваць лепшыя сацыяльна значныя ідэі і праекты ад маладых членаў нашай арганізацыі, — адзначыла падчас адкрыцця старшыня Беларускага саюза жанчын Алена Богдан. — У аснове ўсіх нашых ідэй — слова “мір”, якое сімвалізуе адзінства нацыі і грамадзянскую згоду.
Само месца правядзення — Мірскі замак — гістарычная і духоўная спадчына нашай краіны, сугучнае назве нашага вернісажа, і гэта таксама невыпадкова.
Асноўная мэта — пазнаёміць моладзевых лідараў саюза жанчын, зразумець, чаго хоча моладзь, як яна бачыць сябе ў грамадскіх арганізацыях, якія задачы яна будзе вырашаць на карысць нашай краіны.
Читать на grodnonews.by