Белоруссия закон Беларусь Белоруссия
/ charter97.org

З кім з лідэраў дзяржаў і урадаў Эўропы сустракалася Ціханоўская на саміце ў Гранадзе

Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з шарэгам замежных палітыкаў, перадае «Радыё Свабода».Сьвятлану Ціханоўскую 5 кастрычніка ў Гранадзе прывітаў гішпанскі прэм’ер Педра Санчэс і іншыя міжнародныя лідэры.

У размове з Санчэсам яна падзякавала за запрашэньне на Саміт Эўрапейскай палітычнай супольнасьці, адзначыўшы, што гэта дапамагае ўтрымліваць Беларусь на міжнароднай парадку дня, паведамляе прэсавая служба Ціханоўскай.Прэм’ер Гішпаніі ў сваю чаргу заявіў, што сытуацыя ў Беларусі зразумелая гішпанцам, таму што яны таксама прайшлі праз падобную дыктатуру шмат гадоў таму.Ціханоўская падзякавала прэм’еру за працяг выдачы візаў беларусам (выдалі як мінімум 7000 візаў за апошні год), а таксама за падтрымку сямей палітвязьняў.

Прэм’ер распавёў вынікі нарады міністраў замежных справаў па сытуацыі зь беларусамі ў выгнаньні, якія ў выніку новага дэкрэту могуць аказацца без дакумэнтаў і пашпартоў.

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA