Белоруссия общество Беларусь Белоруссия
/ charter97.org

Як праходзіла набажэнства на Свята Божага Нараджэння ў Баранавічах

Intex-press у гэтую ноч пабывала на святочнай службе ў касцёле Святога Зігмунда.Дзень 24 снежня ў каталікоў называецца Вігілія, што ў перакладзе з лацінскага азначае «начное чуванне».

Цэлы дзень трымаюць строгі пост. Потым, калі ўзыходзіць на небе першая зорка, вернікі збіраюцца ў сямейным коле на постнай вячэры — Куцці.За сталом яны дзеляцца адзін з адным хлебам, як правіла – гэта аплаткі, якія сабраныя ламаюць і просяць прабачэння за крыўды і віншуюць адзін аднаго са святам.

Пазней вернікі ідуць на ўрачыстую імшу ў храм.Паводле каталіцкіх канонаў, на ёй святары спачатку апрануты ў фіялетавыя адзенні, а потым мяняюць іх на белыя – гэты колер лічыцца сімвалам чысціні і бязгрэшнасці зачацця Хрыста.

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA