Белоруссия Стамбул Пусан происшествия общество дети и родители Белоруссия Стамбул Пусан
/ charter97.org

Уладзiмер Някляеў у свой дзень народзінаў апублікаваў паэму пра вайну ва Ўкраіне

Уладзімеру Някляеву, паэту, празаіку і грамадзка-палітычнаму дзеячу, сёньня споўнілася 76 гадоў. У свой дзень народзінаў ён апублікаваў у Фэйсбуку новую паэму.

Падаем яе цалкам у аўтарскім правапісе.ВАЙНА, ЯКОЙ НЯМА1Сонца над Токіа. А над Нью-Ёркам агні.Каваю пахне Парыж. А Стамбул пахлавою.Ціха плывуць над зямлёюАпошнія мірныя дніПерад апошняй сусветнай вайною.Марш Мендэльсона ў палацы Манака гучыць,Правіцца баль, на вяселлі гуляе паўсвета,Соладка п’ецца віно,але ўсё-ткі на вуснах гарчыцьПерад апошняй вайною апошняе лета.У Ватыкане моліцца Папа за мір,У Аль-Хараме малітвы над храмам, як ветразі,Ніл працякае, як вечна ён цёк, праз Каір –Ды ўжо паціху вада чырванее пры беразе.Ціша над Крэвам, дзе лес поўны спелых суніц,Але ўзгулі бамбавозы над замкам над Крэўскім –І асыпаюцца ягады, падаюць кнігі з паліц:Дантэ з Шэкспірам і Ніцшэ з Ф.М.Дастаеўскім.Колькі прарокаў!

І ўсе – пра канец. Пра сыход.Піфія ў Дэльфах. Ісая і Аўдзій. І Ванга.Вось і танцуе Дэтройт свой апошні факстрот,І Аргенціна танцуе апошняе танга.Бліскае срэбрам на рынку Пусана луска,Заўтра ўжо сейнеры выйсці не з могуць на ловы,Новы “Лятучы галандзец” – крэйсер “Масква”Сёння ўваходзіць ва Ўсходняе мора...СталёваБліскаюць лодкі падводныя там, дзе кітыШляхам адвечным плывуць, дзе гарэзяць дэльфіны...Піфія з Дэльфаў!

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA