Белоруссия санкции спорт самит Белоруссия
/ charter97.org

Украінскі дыплямат: Гэта праца Масквы, якая хоча падзяліць нашыя народы

«Радыё Свабода» разважае ўкраінскі дыплямат і журналіст, былы дырэктар Украінскай службы «Радыё Свабода» і былы прадстаўнік Вярхоўнага камісара ААН у справе ўцекачоў у Беларусі, шэф-рэдактар газэты Kyiv Post Багдан Нагайла.«Многія ўкраінцы не разумеюць маштабу тэрору Лукашэнкі супраць беларусаў»— Што ва Ўкраіне думаюць пра ўдзел ці няўдзел беларускіх вайскоўцаў у расейскай агрэсіі?

Я бачу, адны пішуць, што беларускія вайскоўцы адмаўляюцца, іншыя лічаць, што гэта сам Лукашэнка таемна аддаў такі загад.— Складана сказаць, што думаюць украінцы.

Ёсьць розныя ўкраінцы. Ёсьць паінфармаваныя. І ёсьць тыя, хто слухае фэйк-ньюс і дэзынфармацыю. Таксама ёсьць тыя, хто заўсёды ставіўся да беларусаў добра, і ёсьць тыя, хто заўсёды задзіраў нос адносна суседзяў, маўляў, беларусы пасіўныя, мала што могуць.І, вядома, шмат каму ва Ўкраіне спадабалася тое, што беларусы паказалі паўтара года таму — што, аказваецца, беларусы не пасіўныя, таксама адстойваюць свае правы, і што беларуская нацыя хоча заняць сваё месца ў Эўропе як добры сусед Украіны.Я думаю, тыя ўкраінцы, якія заўсёды ганарацца памаранчавай рэвалюцыяй і Майданам, не разумеюць маштабаў таго тэрору, які робіць Лукашэнка, той грубай сілы, якой ён здушыў пратэсты.

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA