Белоруссия Варшава Беларусь Белоруссия Варшава
/ charter97.org

У Варшаве пройдзе акцыя ў падтрымку палітычных зняволенных у Беларусі

ўдзел у акцыі «Салідарнасць з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі», якая адбудзецца з 9:30 да 14:00 на Плошчы Пілсудскага ў горадзе Варшава.Гэтая акцыя заклікана прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці і ўдзельнікаў чарговай сесіі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) да нарастаючай праблемы палітычных зняволеных у Беларусі.

Адмысловая ўвага надаецца лёсу лідэра партыі «Народная Грамада» Мікалая Статкевіча аб якім няма вестак ужо больш 235 дзён з тых 1220 дзен, што ён за кратамі.Таксама звыш 1000 дзён за кратамі знаходзяцца сустаршыня партыі БХД Павел Севярынец, Паліна Шарэнда-Панасюк, над якой 2 кастрычніка адбудзецца чарговае судзілішча, і тысячы іншых палітзняволеных.Акцыя будзе ўключаць у сябе мірную дэманстрацыю, выступы спікераў і розныя публічныя мерапрыемствы, якія заклікаюць да вызвалення палітычных зняволеных і падтрымання правоў чалавека ў Беларусі.Актывісты запрашаюць прадстаўнікоў СМІ, актывістаў за правы чалавека, і ўсіх, хто падзяляе занепакоенасць, далучыцца ў гэты важны дзень, каб разам узняць голас за свабоду і справядлівасць.

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA