интернет стартап
/ news.tut.by

У Беларусі з'явіцца праект па навучанні камунікацыі на роднай мове ў прафесійнай сферы

Платформа say.by сумесна з Цэнтрам ведаў CLARIN па апрацоўцы беларускіх тэкстаў і маўлення (K-BLP), Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук, ActiveCloud і Арт-Сядзібай рыхтуецца да запуску маштабнага тэхналагічнага праекта «Мова прафесіі» па аўтаматызаваным навучанні камунікацыі на беларускай мове ў пэўнай прафесійнай сферы.Праграма дазволіць патрэніравацца, папрактыкавацца і пацвердзіць веды размоўнай беларускай мовы сваёй прафесіі і, нават, атрымаць сертыфікат, падобна тым, што існуюць для замежных моў (аналаг TOEFL, IELTS, PTE).Праект накіраваны на ўкараненне беларускай мовы ў карпаратыўную культуру, каб супрацоўнікі кампаній выдатна разумелі родную мову, а яшчэ лепш — гаварылі па-беларуску з кліентамі.

Читать на news.tut.by
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA