Белоруссия культура выставки новости регионов Белоруссия
/ grodnonews.by

У Ашмянскім музеі праходзіць незвычайная мастацкая выстава пад назвай “Паэзія кропак”

Падрабязна пра ідэю стварэння карцін у такой інавацыйнай тэхніцы, пра шэраг праектаў і погляды на мастацтва ашмянцы даведаліся на сустрэчы з аўтарам палотнаў, мастаком-манументалістам Васілём Зянько, якая адбылася на днях у музеі, расказвае osh.by.

Як адзначыў мастак, некалькі год таму падчас творчай лабараторыі, што праходзіла ў Нацыянальным мастацкім музеі, ён упершыню цесна судакрануўся з невідушчымі людзьмі, якія таксама маюць эмоцыі, прагнуць прыгажосці.

Данесці да іх тыя ці іншыя вобразы – такая на першы погляд амбіцыёзная задача паўстала перад мастаком. Увасобіць яе дапамагла невідушчая піяністка Марыя Рудко.

Читать на grodnonews.by
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA