Белоруссия самит Беларусь Белоруссия
/ charter97.org

Старшыня Рады БНР зьвярнулася да беларускіх ваяроў, якія змагаюцца на баку Ўкраіны

Івонка Сурвіла зьвярнулася да беларускіх ваяроў, якія змагаюцца на баку Ўкраіны.– Дарагія беларускія дабраахвотнікі - абаронцы Ўкраіны!Я ўзрушаная вітаць беларусаў батальёну імя Каліноўскага, якія трымаюць у руках зброю пад нашымі нацыянальнымі сымбалямі - бел-чырвона-белым сьцягам і "Пагоняй".У першы дзень расейскай агрэсіі супраць Украіны Рада БНР, як гістарычнае дзяржаўнае кіраўніцтва Беларусі на Выгнаньні, абвясьціла, што "разглядае любую падтрымку, якую беларусы ў Беларусі і ўсім сьвеце будуць аказваюць украінскаму народу і дзяржаве ў справе абароны сувэрэнітэту Украіны ад вонкавай агрэсіі, а таксама такую падтрымку трэцім бакам, якія б дзейнічалі ў названых мэтах, як адпаведную доўгатэрміновым інтарэсам нацыянальнай бясьпекі Беларусі".Дарагія беларусы-ваяры і цывільныя валянтэры!Абарона Ўкраіны ці дапамога абароне Ўкраіны - сьвятая справа для кожнага ва ўсім цывілізаваным сьвеце.

Тым больш для найбліжэйшага суседняга народу, як беларусы.Але для беларусаў дадатковая важнасьць ёсьць у тым, што перамога Ўкраіны неабходная і для нашае нацыянальнае перамогі, для вызваленьня Беларусі.Нарэшце, трэцяя сьвятая справа ёсьць у тым, што беларускі збройны дабраахвотнік, баронячы Ўкраіну, сваёй крывёю і жыцьцём ратуе гонар беларускага імя перад украінцамі і народамі цывілізаванага сьвету - у той час, калі Лукашэнка ўвайшоў у злачынную змову з Пуціным супраць перш беларускага народу ды пасьля й супраць Украіны.Я маю гонар вітаць усіх беларусаў, якія робяць гэтыя сьвятыя справы ў шэрагах Збройных сіл Украіны, Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны, Інтернацыянальнага легіёну абароны Ўкраіны, у тэрытарыяльных абаронах Украіны ў многіх месцах.Пачэсную справу робяць таксама беларускія цывільныя валянтэры, якія падтрымліваюць беларускіх і.

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA