закон
/ udf.by

Сегодня вечером «Купаловцы» представят необычную премьеру

Архивное фото Незалежная тэатральная група і падкаст-праект «3 акт» прадстаўляюць аўдыёспектакль паводле апавядання Уладзіміра Арлова «Ордэн Белай Мышы». Твор напісаны ў стылі антыўтопіі — гэта своеасаблівае разважанне аўтара пра адносіны ў грамадстве, дзе няма здаровай канкурэнцыі, дзе ўсё існуе толькі ў адным экзэмпляры.

Два лёсы: пісьменнік без чытачоў і кароль без падданых — сустракаюцца ў філасофска-інтэлектуальнай размове, якая ані па законах жанру, ані па законах жыцця не мае шанцаў скончыцца чымсьці звычайным.

Ролі агучвалі легендарныя Віктар Манаеў, Аляксандр Падабед, Георгій Маляўскі і Ігар Дзянісаў. Аўдыёспектакль створаны ў супрацоўніцтве з падкаст-праектам «3 акт».

Читать на udf.by
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA