Белоруссия рыбалка соревнования хобби Белоруссия
/ grodnonews.by

Рыбакі з трох раёнаў Прынёмання змагаліся за зімні трафей

Арганізатарам незвычайных спаборніцтваў садзейнічала і надвор’е, падціснуўшы на мароз, каб лёд быў трывалым і бяспечным для ўдзельнікаў.

Паколькі турнір з’яўляецца міжраённым, пазмагацца за найбольш важкі ўлоў прыехалі рыбакі з Ашмянскага, Смаргонскага і Астравецкага раёнаў, расказвае ostrovets.by. – Гэты этап з’яўляецца адборачным для абласных, а пасля і рэспубліканскіх спаборніцтваў, – адзначыў дырэктар Астравецкай арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Андрэй Праскін. – Дарэчы, каманда Рэспублікі Беларусь брала прызавыя месцы на чэмпіянатах свету па рыбнай лоўлі і займае трывалыя пазіцыі ў міжнародным рэйтынгу.

Пасля аб’яўлення старта ўдзельнікі з бурамі наперавес разышліся па адведзеных месцах. Для таго, каб злавіць сваю “рыбку ўдачы”, камандам было адведзена 3 гадзіны.

Читать на grodnonews.by
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA