Белоруссия спорт волейбол Белоруссия
/ grodnonews.by

Пляжны спорт пашырае межы: у Шчучыне з’явілася пляцоўка для гульні ў пляжны валейбол

На мінулым тыдні на карце Шчучына з’явіўся чарговы спартыўны аб’ект – пляцоўка для гульні ў пляжны валейбол. Першымі яе апрабавалі ўдзельнікі адкрытага чэмпіянату Шчучынскага раёна па пляжным валейболе, які прайшоў у мінулую нядзелю.

Ідэя пабудовы спецыяльнай пляцоўкі для пляжнага валейбола шчучынцам прыйшла ўжо даўно, бо нашы землякі штогод удзельнічаюць у чэмпіянатах вобласці па гэтым відзе спорту.

Таксама трэба адзначыць, што ў раёне добра развіты такі кірунак пляжнага спорту, як футбол. У гэтым сезоне “Шчучын” стаў срэбным прызёрам чэмпіянату і кубка Беларусі па пляжным футболе, што робіць нашу каманду адной з найлепшых у краіне.

Читать на grodnonews.by
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA