Белоруссия музыкант самит Беларусь интересное Белоруссия
/ charter97.org

Піт Паўлаў: У нас мэта зараз адна — вярнуць сабе сваю краіну

Піт Паўлаў на канале 6TV Biełaruś распавёў пра стаўленне да вайны і пра адзін з самых вялікіх здабыткаў нашай рэвалюцыі:— На беларускіх землях заўсёды былі сітуацыі, падобныя да сённяшняй, падобныя на тое, што адбывалася і 200, і 300 гадоў таму, падобная на часы паўстанняў і Касцюшкі, і Каліноўскага.

Увесь час было гэта супрацьстаянне з імперыяй, калі асоба мусіць узяць на сябе адказнасць за сябе, за сваё атачэнне, за сваю краіну.

Пра гэта ўсе мае песні і ўсё маё жыццё пра гэта.Нядаўняя паездка ва Ўкраіну, прызнаўся музыкант, яго не проста ўразіла, але змяніла стаўленне да жыцця.— Пакуль ты рукамі не памацаеш вайну, яе немагчыма ўявіць.Нягледзячы на тое, што я, як мы ўсе, быў у павестцы 24 на 7, пакуль ты не дакранешся, ты не адчуеш гэтую вайну як сваю.Вось гэты феномен адбыўся са мной.

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA