Белоруссия роды Беларусь Белоруссия
/ charter97.org

Памёр патрыярх беларускай дыяспары ў ЗША Янка Запруднік

Янка Запруднік.Янка Запруднік (сапраўднае імя Сяргей Вільчыцкі) нарадзіўся 9 жніўня 1926 году ў Міры (у той час — Стаўпецкі павет Наваградзкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі, цяпер Карэліцкі раён), паведамляе сайт «Радыё Свабода».Быў адным зь першых супрацоўнікаў радыё «Вызваленьне» (пазьней — Радыё Свабода) у Мюнхэне, шмат гадоў узначальваў Нью-Ёрскае бюро.

Аўтар перадач на тэмы актуальнай палітыкі, беларускай гісторыі, літаратуры і культуры.Некаторыя этапы жыцьця і дзейнасьці Янкі Запрудніка1940-я: жыцьцё ў савецкай Беларусі, вучоба, Саюз беларускай моладзі, раптоўны ад’езд у Нямеччыну, беларускія лягеры ўцекачоў у Рэгенсбургу і Міхэльсдорфе, гімназія імя Янкі Купалы, скаўцкі рух, урэшце выезд на шахты ў Вялікую Брытанію.1950-я: пераезд у Бэльгію, на стыпэндыю Лювэнскага каталіцкага ўнівэрсытэту.

Вучоба, легендарная суполка беларускіх студэнтаў «Дванаццатка», беларускія канцэрты ў Вэстмінстэрскім абацтве, царкоўныя хоры, студэнцкія зьвязы, беларускі часопіс, Парыж.Беларуская сэкцыя радыёстанцыі «Вызваленьне» у Мюнхэне (ад 1964-га — Радыё Свабода), тут Запруднік адпрацаваў ад 1954 да 1991 году.

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA