Белоруссия Facebook Беларусь Белоруссия
/ charter97.org

Памёр паэт беларускі паэт і перакладчык з Падляшша Ян Чыквін

Ян Чыквін. Пра гэта паведаміў у Facebook пісьменнік і журналіст Алесь Аркуш.Ян Чыквін нарадзіўся ў 1940 годзе ў вёсцы Дубічы-Царкоўныя каля Гайнаўкі на Беласточчыне.

У 1964 годзе скончыў філалагічны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, працаваў навуковым супрацоўнікам філіяла Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку, быў выкладчыкам Варшаўскага ўніверсітэта і ўніверсітэта ў Беластоку.Шмат гадоў быў старшынёй Беларускага літаратурнага аб'яднання «Белавежа», галоўным рэдактарам часопіса «Тэрмапілы».

З'яўляўся членам Саюза польскіх пісьменнікаў і беларускага ПЭН-цэнтра. Жыў у Бельску-Падляскім.Ян Чыквін быў адным з найбуйнейшых і найвядомейшых беларускіх літаратараў у Польшчы, аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў.

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA