Белоруссия культура Беларусь САУ Белоруссия
/ charter97.org

Падляскае ваяводзтва выдзеліць звыш 340 тысячаў эўра на стварэньне ў Беластоку Цэнтру беларускай культуры

Павал Латушка на сустрэчы з кіраўніком (маршалкам) Падляскага ваяводзтва Артурам Касіцкім.Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».Як напісаў Латушка ў сваім тэлеграм-канале, падчас перамоваў была адзначаная «значнасьць рашэньня аб адкрыцьці Цэнтру беларускай культуры», што «будзе спрыяць яе далейшаму разьвіцьцю» ў гэтым польскім рэгіёне, дзе «гістарычна пражывае найбуйнейшая група этнічных беларусаў».Касіцкі адзначыў, што зь бюджэту ваяводзтва сёлета плянуецца вылучыць звыш 340 тысячаў эўра на дзейнасьць культурнага цэнтру.Паводле слоў Латушкі, ужо створаная юрыдычная асоба культурнага цэнтру і адкрыты разьліковы рахунак.У Падляскім ваяводзтве, дадаў палітык, працуе 731 кампанія зь беларускім удзелам, «па дадзеным парамэтры ваяводзтва займае другое месца ў Польшчы».Таксама на перамовах узьнімаліся пытаньні «адукацыі на беларускай мове і стыпэндыяў выбітным дзеячам беларускай культуры, якія маглі б быць прафінансаваныя са сродкаў рэгіянальнага бюджэту». «Была атрыманая папярэдняя згода маршалка ваяводзтва вылучыць такія сродкі ў сувязі з тым, што беларускія дзеячы культуры зазнаюць рэпрэсіі», рэзюмаваў Латушка..

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA