Белоруссия музыка семья труп Шоу бизнес Дом и интерьер Белоруссия
/ charter97.org

«Опэра неверагодна амбіцыйная, падкрэсьлена правакатыўная і натхняльна творчая».

адбылася найбуйнейшая беларуская тэатральная прэм'ера сёлетняга году – опэра «Дзікае паляваньне караля Стаха» Беларускага свабоднага тэатра ў пастаноўцы Мікалая Халезіна і Натальлі Каляды.

Водгукі на пастаноўку апублікавалі вядучыя брытанскія СМІ, паведамляе сайт «Радыё Свабода».The Reviews HubКрытык Адам Стывэнсан называе раман Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляваньне караля Стаха», на сюжэце якога заснаваная опэра, «гатычным».

Ён зьвяртае ўвагу на тое, што трупа Беларускага свабоднага тэатра падвяргалася перасьледу ў сябе на радзіме. І называе «непрымірымую» беларускамоўную пастаноўку «найвялікшай палітычнай заявай» – бо выкарыстаньне беларускай мовы ў Беларусі абмяжоўваецца Аляксандрам Лукашэнкам.У цэлым Адам Стывенсан называе «Дзікае паляваньне караля Стаха» амбіцыйнай і ўнікальнай опэрай зь яркімі візуальнымі эфэктамі, з атмасфэрай, якая выклікае роздумы, аднак багацьце якіх часам перагружае гісторыю.Time OutТэатральны крытык Анджэй Лукоўскі музыку Вольгі Падгайскай лічыць «абсалютна фэнамэнальнай», а візуальнае афармленьне ад відэадызайнэра Дзьмітрыя Гука неверагоднымАднак, на думку крытыка, лібрэта Андрэя Хадановіча шалёна скача, рэзка ўкідваючы ў апавяданьне новых пэрсанажаў і раптоўна пашыраючы маштаб дзеяньня далёка за межы першапачатковага замка ў балотах.

Читать на charter97.org
Об этом же в других СМИ
Показать ещё
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA