Белоруссия Беларусь Белоруссия
/ charter97.org

«На нашым баку Божая воля і нашая бясконцая любоў да свайго краю»

Івонка Сурвіла звярнулася да беларусаў з нагоды надыходзячага 2023-га года, паведамляе «Радыё Свабода».«Дарагія мае суродзічы-беларусы, чым цяжэйшае нашае жыцьцё, тым лягчэй пераадольваюць бяду тыя з нас, хто верыць у будучыню, — гаворыцца ў звароце. — Шмат дзесяцігодзьдзяў беларусы, раскіданыя пасьля Другой сусьветнай вайны па сьвеце, верылі, што дачакаюцца таго дня, калі вернуцца ў свой родны край.

На кожным сьвяткаваньні Дня Волі ці Дня Герояў прыпаміналі, што не было тае імпэрыі, якая з часам не развалілася. Разваліцца і гэтая, і тады адродзіцца наш вольны незалежны край.І яны дачакаліся.

Хаця воля нашая доўга не пратрывала, усё ж мы памятаем той слаўны дзень 25 жніўня 1991 году, калі наш край зноў абвясьціў сябе вольнай і незалежнай дзяржавай.На жаль, мы не былі яшчэ гатовыя, каб абараніць гэтую волю і незалежнасьць.

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA