культура праздник традиции
/ grodnonews.by

«Мова − найбольшы скарб для кожнага народа». Да ўсебеларускай дыктоўкі ў Гродне далучыліся каля 200 чалавек

На чыстым аркушы паперы ўдзельнікі акцыі − вучні, іх бацькі і настаўнікі − няспешна выводзяць словы. Засяроджаныя, яны ўважліва слухаюць настаўніцу беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №13 горада Гродна Алену Машко, каб улавіць кожную дэталь тэксту.

Рознаўзроставую аўдыторыю аб’яднала ўсебеларуская дыктоўка. Гэта адзін з галоўных эпізодаў мерапрыемстваў, якія сёлета пройдуць у рамках Міжнароднага дня роднай мовы.

Адзначыць свята напісаннем адзінай дыктоўкі ўсім ахвочым прапанаваў Гродзенскі абласны камітэт ГА «БРСМ». Той, хто справіцца на выдатна, атрымае прыз ад саюза моладзі. − Родная мова − гэта найбольшы скарб для кожнага народа.

Читать на grodnonews.by
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA