Белоруссия культура поздравление Власть Белоруссия
/ grodnonews.by

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў павіншаваў калектыў часопіса "Полымя" са 100-годдзем з дня выхаду яго першага нумара

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў павіншаваў калектыў часопіса са 100-годдзем з дня выхаду яго першага нумара. – «Полымя» – старэйшае беларускае літаратурна-мастацкае выданне краіны, у стварэнні якога прымалі ўдзел яшчэ Янка Купала і Якуб Колас.

Свае творы ў часопісе друкавалі Цішка Гартны, Кузьма Чорны, Максім Танк, Кандрат Крапіва, Пятрусь Броўка, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч.

На старонках часопіса былі ўпершыню апублікаваны раманы «Людзі на балоце» Івана Мележа, «Птушкі і гнёзды» Янкі Брыля, «Сэрца на далоні» Івана Шамякіна і многія іншыя творы.

Читать на grodnonews.by
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA