Белоруссия магия самит Дом и интерьер Белоруссия
/ charter97.org

«Магу на Новы год працаваць, але на Раство — ніколі»

onliner.by даведаліся пра яе сэнс, сімволіку і паглядзелі, якія стравы гатуюць у гэты дзень.Звычай збірацца ўсёй сям'ёй дома напярэдадні Божага Нараджэння мае даўнейшыя карані і насычаны вялікай колькасцю рэлігійных і народных сімвалаў.— Вігілія — пярэдадзень Божага Нараджэння ў каталікоў, які мае пры гэтым ужо святочны характар, — кажа ксёндз Кірыл Бардонаў. — У розных краінах ён адзначаецца са сваімі адметнасцямі, і тыя традыцыі, якія мы можам убачыць у Беларусі, адсутнічаюць нават у другіх краінах Усходняй Еўропы.

Гэта відавочна сямейная падзея. Гасцей прымаюць і падарункі дораць 25 снежня, а напярэдадні ўсе збіраюцца сем'ямі.Сярод беларускіх каталікоў прынята сядаць за стол са з'яўленнем першай зоркі на небе.

Як тлумачыць ксёндз Кірыл, гэта сімвал зоркі, якая, паводле Бібліі, з'явілася на небе ў момант нараджэння Ісуса Хрыста і паказала шлях тром мудрацам.

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA