Белоруссия культура самит Беларусь Белоруссия
/ charter97.org

Ён насамрэч быў і рыцарам, і асветнікам, і тытанам

Адам Мальдзіс, апынуўшыся ў Радашковічах і пазнаёміўшыся з удавой Браніслава Тарашкевіча, аўтара першай граматыкі беларускай мовы, зразумеў, што няма ў Беларусі мясцін нецікавых і бедных на гісторыю, — проста мы часам не ведаем гэтую гісторыю.Гэта і перадвызначыла далейшы яго шлях: пройдзе час, і колішні малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры, стаўшы доктарам філалогіі і непераўзыдзеным даследчыкам беларускай культуры і літаратуры ХVІІ-ХІХ ст., створыць Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Фрацыска Скарыны і спрычыніцца да ўзнікнення Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Працуючы ў архівах Мінска і Вільнюса, Масквы і Пецярбурга, Львова і Кракава, Варшавы і Лондана, ён будзе старанна і карпатліва вяртаць у кантэкст беларускай гісторыі і культуры не толькі асобныя дакументы і імёны (у ліку якіх Міхал Клеафас Агінскі, Ігнат Дамейка, Станіслаў Манюшка, Казімір Сваяк), а цэлыя гістарычныя перыяды, нітуючы паміж сабой пакаленні, эпохі і культуры…Ён ва многім стане першапраходцам і вынаходнікам, арганізатарам і пачынальнікам.

У выніку само гэтае словазлучэнне — прафесар Мальдзіс — даўно зрабілася хрэстаматыйным і класічным. Напісанае, прамоўленае ім ужо апрыёры не падлягала сумненню, бо за гэтым словазлучэннем непахісна стаялі імя і рэпутацыя вучонага, якога пры жыцці называлі рыцарам Беларускай культуры, тытанам асветніцтва і чалавекам Адраджэння.Ён насамрэч быў і рыцарам, і асветнікам, і тытанам — гэтыя і іншыя іпастасі цалкам арганічна ўжываліся ў гэтым на дзіва сціплым чалавеку, які не толькі ўсё сваё немалое жыццё аддана служыў беларускай культуры і вяртаў Беларусі Беларусь — ён, па сутнасці, і сам быў Беларуссю.

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA