Белоруссия Гомель школы Беларусь Белоруссия Гомель
/ newsgomel.by

Дзвесце клёнаў і ясеняў пасадзілі каля Вагонабудаўнічага завода

Дзвесце маладых саджанцаў пасадзілі недалёка ад Вагонабудаўнічага завода неабыаякавыя людзі Савецкага раёна Гомеля падчас акцыі «Квітней, родная Беларусь». Паміж сініх колікаў можна было ўбачыць людзей рознага ўзросту.

Ветэраны завода з прывычным спрытам працавалі рыдлёўкамі. Прадстаўнікі Саюза жанчын, «Белай Русі», працаўнікі ВБЗ граматна размежавалі абавязкі: нехта садзіў, нехта прытрымліваў дрэўцы, закопваў зямлю, іншыія падвязвалі і забівалі колікі.

Юныя кадэты з сярэдняй школы № 3 акрамя пасадкі дрэваў яшчэ і палівалі маладыя клёны і ясені. Сярод энтузіястаў і сям’я Казачэнка – пераможцы конкурса на лепшую маладую сям’ю Савецкага раёна Гомеля.

Читать на newsgomel.by
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA