Белоруссия Чехия самит Беларусь Белоруссия Чехия
/ charter97.org

Дуб, названы ў гонар беларуса, лідзіруе ў галасаванні за Еўрапейскае дрэва года

Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Унікальнае дрэва расце ў полі каля вёскі Пшыбудкі гміны Нарэў, што ля Белавежскай пушчы.

Узрост волата-дуба ацэньваецца ў 400 год, ахоп ствала дасягае 130 см, а вышыню ён мае каля 5,5 метраў, паведамляе mostmedia.io.Дуб Дунін набраў ужо амаль 18 тыс галасоў у агульнаеўрапейскім анлайн-конкурсе “Еўрапейскае дрэва года”.

Спаборніцтвы паміж дрэвамі 11-ы год запар ладзіць арганізацыя Czech Environmental Partnership Foundation. Пераможца выбіраецца сярод дрэваў не абавязкова самых старых ці самых прыгожых – галоўнае, каб у дрэва была цікавая гісторыя.Сярод “канкурэнтаў” Дуніна – французскі 300-гадовы каштан, расейскі “дуб Тургенева”, брытанскае нахіленае дрэва і іншыя.Падляшскі Дунін набраў за тры дні ўтрая больш галасоў, чым яго бліжэйшыя “канкурэнты”.

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA