Белоруссия закон Белоруссия
/ charter97.org

Другі дзень вернікі розных канфесій моляцца за Беларусь у цэнтры Мінска

«Новы час».У «Фэйсбуку» 12 жніўня праваслаўны святар Аляксандр Шрамко анансаваў хрэсны ход па вуліцах Мінску для вернікаў розных канфесій, дзе усім разам можна памаліцца за спыненне гвалту ў Беларусі.

Вернікі падтрымалі ініцыятыву і вырашылі штодня а 13 гадзіне збірацца на плошчы Свабоды для сумеснай малітвы і хрэснага ходу.Каля Ратушы сабралася каля 200 вернікаў.

Людзі прынеслі з сабой іконы, крыжы, Бібліі і кветкі.«Гістарычна было так: святары маглі прыходзіць да цароў, калі тыя парушалі закон, – казаў прадстаўнік царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў Тарас Цялькоўскі. – Яны казалі ім, што тыя не маюць права хлусіць, забіваць».Вернікі маліліся за хрысціянскую і справядлівую ўладу ў Беларусі, супраць гвалту і катаванняў.

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA