Белоруссия спорт закон магия Белоруссия
/ charter97.org

Былы палітвязень Дзяніс Дземух: Трэба стаяць да канца, нібы нас залілі цэментам

Дзяніс Дземух шмат праз што прайшоў. У 8 месяцаў ён страціў маці, у 5 гадоў — бацьку. Потым — інтэрнаты, прыёмная сям’я, жыццё ў Італіі.

Неўзабаве па вяртанні на радзіму хлопец, які марыў звязаць жыццё з валейболам і прамымі трансляцыямі, атрымаў 1,5 года калоніі за ўдзел у маршах пратэсту.27 снежня мінулага года Дзяніс Дземух цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю.

Ён распавёў «Новаму Часу» пра тое, як жыў апошнія 15 месяцаў, чаму не прызнаў віну і адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні, а таксама пра сваю будучую кнігу.— Я ўсё яшчэ ў эйфарыі, да сяе пары не магу паверыць, што я на волі, — прызнаецца Дзяніс Дземух праз тыдзень пасля вызвалення з віцебскай калоніі №3.Насамрэч у хлопца былі сур’ёзныя падставы сумнявацца ў тым, што яго адпусцяць: апошнія 7 дзён свайго тэрміну ён правёў у ШІЗА.

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA