Белоруссия общество Беларусь Белоруссия
/ charter97.org

Беларускія храмы – у малюнках з-за кратаў

Павел Севярынец у сваіх лістах са Шклоўскай калоніі дасылае родным малюнкі беларускіх святыняў – найпрыгажэйшых праваслаўных і каталіцкіх храмаў, паведамляе racyja.com.

Пачалася гэтая завядзёнка з лістоў да маленькага сына Францішака, а потым малюнкі з-за кратаў сталі цэлай серыяй мастацкіх паштовак пад назовам “Беларусь – гэта святое”.Першы набор з 10-ці такіх паштовак ужо можна набыць у беларускай хрысціянскай інтэрнэт-краме Kroplia.by, а тым часам малюнкаў назбіралася ўжо і на наступнае выданне, распавяла  жонка палітвязня Вольга Севярынец:-Нечакана прыйшла ў галаву ідэя: а давайце зробім паштоўкі.

Змясцілі туды цытаты з Паўлавых лістоў з-за кратаў і ягоныя храмы туды змясцілі. Аказалася, што гэтыя малюнкі не толькі сыну застануцца на ўсё жыццё на памяць, але і людзі разумеюць каштоўнасць гэтых паштовак – што гэта не проста паштоўкі з храмамі, а паштоўкі з-за кратаў.

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA