закон нео Дом и интерьер
/ charter97.org

Беларуска пра выбух у мэтро: Мяне уразіла тое, што ўнізе ляжалі параненыя, а мужчыны ў цывільным выпытвалі нашы дадзеныя

Алена Лебядзінская — тады працаўніца «Менсктрансу», цяпер пэнсіянэрка. Алена расказала «Радыё Свабода» пра тое, які сьлед у яе жыцьці пакінуў выбух у мэтро, ды згадала падзеі, што былі зь ім зьвязаныя.«Усё зьнікла, акрамя інстынкту самазахаваньня»У той дзень яна вярталася з працы, як заўсёды, на мэтро, — згадвае Лебядзінская.

Ехала на «Спартыўную», таму на «Кастрычніцкай» трэба было памяняць лінію. Выйшла зь цягніка і пасьпела ўжо ступіць на эскалятар, як ззаду пачуўся выбух, эскалятар моцна тузанула.

Алену штурханула наперад, на яе нешта пачало валіцца, раптам пагасла сьвятло, потым былі нейкія сполахі электрычнасьці ды запахла нібы гаручым плястыкам.«Адразу падумала, што цягнікі сутыкнуліся, а што выбух — не прыйшло і ў галаву.

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA