закон самит Беларусь
/ charter97.org

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: Cупольна адбудуем Будслаўскую святыню

Тадэвуш Кандрусевіч наведаў гродзенскую парафію Святога Духа ў мікрараёне Альшанка. У дзень парафіяльнага фэсту іерарх удзяліў групе вернікаў сакрамэнт канфірмацыі, піша сайт catholic.by.Звяртаючыся да вернікаў Гродзеншчыны, арцыбіскуп Тадэвуш, між іншым, узгадаў пажар у Будславе і падзякаваў за ахвяраванні на адбудову нацыянальнага санктуарыя.

Арцыпастыр нагадаў пра супольную адказнасць за захаванне сакральнай спадчыны:«Гэта выклік кожнаму з нас, а таксама знак нашай хрысціянскай тоеснасці.

Нашыя продкі будавалі касцёлы як месцы малітвы і шлях да неба. Мы не маем маральнага права іх страціць. Таму супольна адбудуем Будслаўскую святыню!»Ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога ва ўсіх касцёлах Беларусі збіраліся ахвяраванні на аднаўленне.

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA