культура новости гродно
/ grodnonews.by

Арцём Гоман: "Хачу размаўляць на роднай мове, таму што жыву ў незалежнай краіне"

Захапляецца гісторыяй роднай краіны, прапаноўвае самабытныя культурныя праекты ў Моладзевым парламенце і заўсёды размаўляе па-беларуску – вучань 10 класа СШ №28 г.Гродна Арцём Гоман напярэдадні Дня роднай мовы расказаў, чаму, на яго погляд, жыхары незалежнай краіны павінны шанаваць гучанне свайго беларускага слова.

Арцём сустракае гасцей у школьным этнаграфічным музеі сярод беларускіх рушнікоў з вышытым арнаментам. Хлопец прыемна ўсміхаецца і па-беларуску кажа: “Добры дзень”.

З бацькамі і настаўнікамі, сябрамі і незнаёмымі людзьмі, на занятках і ў паўсядзённым жыцці Арцём стараецца размаўляць на роднай мове.

Читать на grodnonews.by
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA