Белоруссия Беларусь Белоруссия
/ charter97.org

Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч: Вялікдзень заўсёды дае нам сілы пераадольваць цяжкасьці

catholic.by.У сваім звароце Антэ Ёзіч паўтарыў словы Эвангельля: «Хрыстус уваскрос. Сапраўды ўваскрос».«Гэтае абвяшчэньне мы чуем ня толькі ў касьцёлах, але і ў кожнай веруючай сям’і, якая сьвяткуе Вялікдзень.Другую фразу — „Супакой вам“ — уваскрослы Езус скіраваў да сваіх спалоханых і засмучаных вучняў, таму што яны страцілі свайго Настаўніка.

Многія людзі ў сьвеце па-ранейшаму напалоханыя і занепакоеныя землятрусамі, пандэміямі, войнамі, сваёй нявызначанай будучыняй, з-за чаго многія адчуваюць няўпэўненасьць і непакояцца за сваё мірнае жыцьцё.

У выніку многія людзі вырашылі пакінуць свае краіны ў пошуках лепшага жыцьця», — сказаў Ёзіч у пасланьні.Апостальскі нунцый дадаў, што зараз чалавецтва ставіць перад сабою пытаньне, як пераадолець зло ў сьвеце, якое прыносіць столькі няшчасьцяў, войнаў і іншых формаў насільля, што кідаюць мільёны людзей у выгнаньне, забіраюць чалавечыя жыцьці і зьнішчаюць маёмасьць, правакуюць эксплюатацыю і бесчалавечнае абыходжаньне са слабымі?«Цяжкасьці і крызісы, якія мы перажываем у сучасным грамадзтве, не павінны быць прычынай расчараваньня, таму што Пасха Пана заўсёды нясе нам сьвятло, якое расьсейвае цемру.

Читать на charter97.org
Сайт imag.one - агрегатор новостей из открытых источников. Источник указан в начале и в конце анонса. Вы можете пожаловаться на новость, если находите её недостоверной.

Сейчас читают

DMCA